Старонка:Nashy dni 1937.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТАНІНА ТАЙНА

Ходзіць Таня ў задуменні,
Хмурыць бровы.
Што з ёй стала?
І на Таню ў недаўменні
Брыгадзір глядзіць суровы —
Каго Таня пакахала?

Заклапочан твар у Тані.
Зораць вочы
Дзесь далёка.
Пэўна марыць аб каханні
Сэрца палкае дзявоча —
Не зманеш людскога вока.

Таня песень не спявае
І не ходзіць
На гулянкі.
Што-ж? праява то людская,
І каму каханне шкодзіць.
Але хто яе каханкі?