Старонка:Na rostaniah 2.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- А ты, бачу, любіш кватэркі куляць? - пацікавіўся настаўнік.

- А хто іх не любіць? - пытаннем на пытанне адказаў Піліп і дадаў: - Вось той паніч, што быў перад вамі: зойдзе, бывала, да яго хто, ён і кажа мне: "Схадзі, Піліп, у манапольку". Ну, раз кажуць, значыць трэба. А я чалавек увішны і паслушны. Прынясу гарэлкі. Выпіваюць і мяне не пакрыўдзяць. Пакліча той паніч мяне і кажа : "Выпі, Піліп, чарку!.." Слаўны быў чалавек, даў яму божа здароўя! - дыпламатычна закончыў стораж.

- Гэта вельмі добра, - сказаў Лабановіч, - што ты чалавек увішны і паслушны. Дык давай за работу, а потым ужо будзем пра кватэркі гаварыць.

У сенцах Піліп паківаў сам сабе галавою і сказаў:

- Не, брат, з гэтым піва не зварыш!

Уздыхнуўшы, ён пайшоў выконваць загад настаўніка. Пад вечар, калі пачынала цямнець, школа была прыбрана: падлога памыта, парты вычышчаны і выцерты, павуціна знята, а геаграфічныя карты набылі належны выгляд і занялі на сценах сваё адпаведнае месца. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі, або мярзаўчык, як яго тады называлі. Калі работа па ўпарадкаванню школы была скончана, настаўнік падзякаваў жанчынам, а стоража Піліпа заклікаў да сябе. пераліўшы мярзаўчык у шклянку, ён паднёс яе сторажу. Той кіўнуў настаўніку галавою, сказаўшы: "Будзьце-ж здаровенькі!" і з асалодай, не спяшаючыся, ачысціў шклянку. А калі мярзаўчык разышоўся па жылах, ён пераканана сказаў:

- А вы, панічок, мудрэй за таго настаўніка, далі-бог!

IV

Пад вечар таго-ж дня, ужо на змярканні, стаў пашумліваць вецер. Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змяртвелаю зямлёю. Вецер крапчэў. І неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Разгулялася завіруха. На ўсе галасы гула за вокнамі бязладная музыка. І трэба было моцна ўслухоўвацца ў яе, каб адрозніць паасобныя