Старонка:Na rostaniah 1.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пры гэтым стараста рабіў сур’ёзную міну і, наогул, меў начальніцкі выгляд. Яго чырвоны кажух з шырокім, як засланка, каўняром з’яўляўся ў розных месцах вуліцы. Калі патрэбныя старасту асобы не сустракаліся, ён падыходзіў да акна, стукаў пальцамі ў шыбы:

— Гэй, Кандрат! Падыдзі-тка сюды!

Калі Кандрата не было ў хаце, стараста падзываў Алену або Параску і таксама строга казаў:

— Пасылайце заўтра дзяцей у школу!

Выпаўніўшы свой абавязак, Раман зайшоў у школу.

— Дома паныч? — ціха запытаў Раман старожку.

— Дома, стараста, дома! — крыху нараспеў прамовіла бабка.

Лабановіч чуў гэту размову.

— Заходзьце, стараста, дома! — крыху нараспеў прамовіла бабка.

Лабановіч чуў гэту размову.

— Заходзьце, стараста, заходзьце!

Стараста разоў два затрубіў носам. Дзверы ад кухні рыпнулі. Адна палавіна іх адчынілася, а другая затрэслася ад націску шырокага пляча старасты.

Ступіўшы крокі два, Раман перайшоў увесь пакоік-спальню і апынуўся на парозе другога. Кожны яго крок адбіваўся на падлозе мокраю плямаю, а на велізарных лапцішчах ён нёс столькі гразі, што добраму гаспадару і на сахор не выбраць.

— Ну, як маецеся, стараста?

— Хвала богу; паныч як здарў?

— Вось што, стараста: не называйце вы мяне панічом, бо я не паніч, і бацька мой такі-ж самы мужык, як і вы.

Лабановіч папрасіў старасту прысесці на канапу, бо кволае крэсла, якіх тут было ўсяго толькі два, наўрад ці вытрымала-б яго связістае і дзябёлае тулава.

Стараста, па звычаю ўсіх палешукоў, меў доўгія валасы. Рыжая бародка, вузкая і выгінастая, і крыху хмурны погляд спадылба рабілі старасту падобным да званковага караля. Звярнуўшы ўвагу на яго здаравецкі склад, на шырокую расхлістаную грудзіну, на якой яшчэ значыліся сляды летняга загару і адбіткі вятроў, Лабановіч мімаволі ўспомніў яго бацьку Рыгора, які, як зазначыў Сцяпан Рылка, браў старасту на рукі, як хлапчанё.

«Крэпкі народ, хоць і жыве ў балотах», — падумаў Лабановіч.