Старонка:Na rostaniah 1.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


адзін наш - ёсць тут такі грубіян - проста па бацюшкавым сене! Айцец Кірыл і кажа, падышоўшы: "Ці табе, кажа, дарогі няма, ці не можаш аб'ехаць, што ты па сене з канём топчашся?" А той, нічога не гаворачы, схапіў бацьку за валасы і давай церабіць! Прыходзіць мой бацюшка; як глянула-ж на яго - аж у яго каўтунікі павырываны! Так і лезуць, так і лезуць!

Матушка апавядала гэта проста, нават з нейкім гумарам.

- Народ наш, трэба сказаць праўду, грубы, дзікі. Аднаго толькі ўрадніка і баяцца, аднагояго і паважаюць. А хто ўжо лепш можа дагадзіць ім, як не а. Кірыл? - зноў кзала матушка: - І зямлю ім аддаў, і сенакос, і лякарствы дае, і добрым словам памагае. Ніколі ні ў чым ім не адмаўляе.

Праз поўгадзіны вярнуўся а. Кірыл, утомлены і хмурны.

- Ну, як-жа іх, гадаў, не лаяць? - у гневе прамовіў а. Кірыл: - Чорт ведае, чым кормяць хворую, і гаворыш ім, прыказваеш, не - сваё робяць!.. А гразь!.. Свінні, свіні!

Крыху супакоіўшыся, а. Кірыл сказаў да матушкі ціха:

- Зашлі ты ей цераз Параску чаго.

- А ўсё-такі, а. Кірыл, вы многа лепшы за тых, хто пра народ гаворыць высокія словы.

Айцец Кірыл махнуў рукою.

- Вось што, другі: будзем абедаць.

VII

Дзервяная сцяна аддзяляла кватэру Лабановіча ад школьнае залы, і, каб папасці туды, трэба было толькі адчыніць нізкаватыя дзверы. Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. Кожны іх крок, кожны рух і вымаўленае слова чуліся ў кватэры настаўніка.

Яшчэ ўчора прайшоўся стараста Раман Круглы па вёсцы, заказваючы сялянам пасылаць у школу дзяцей. То таму, то другому, спаткаўшыся па вуліцы, гаварыў ён:

- Пасылайце заўтра дзяцей у школу!