Старонка:Lucyna.Z kryvavych dzion.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ім, што нядаўна тут былі паўстанцы і паілі коней, што насілі яны па пяцьдзесят вёдзер вады і выбралі поўную студню. Войска было нешматлікае, бо яго большая частка накіравалася з Мінска ў бок Вілейкі, дзе з’явілася дзейсная і моцная група пад камандаваннем Казелы. Пачуўшы такі расказ, не надта вялікая група войска пакінула намер даганяць паўстанцаў, бо не хапала адвагі ўступіць у сутычку з мацнейшым, як думалася, непрыяцелем. Такім чынам, група Канапацкага, маючы адносна малыя сілы, здолела пазбегнуць спатання з ворагам, якое магло мець для яе самыя сумныя вынікі. Я нават сам чытаў пасля ў «Кур’еры Віленьскім»: «Група, што складаецца амаль з тысячы чалавек, з’явілася пры барысаўскім гасцінцы ля Зялёнага лугу; малы атрад салдатаў, пасланы з Мінска ў пагоню, вымушаны быў затрымацца».

Партызаны, пазбегнуўшы небяспекі дзякуючы прадбачлівасці камандзіра, ішлі ўсю ноч, адпачываючы зрэдку ў якім-небудзь ціхім закутку. Змучаныя, замёрзлыя, бо вясенняя ноч была даволі халодная — і ніхто, выходзячы з дому, не запасся цяплейшым адзеннем, каб не прыцягваць увагу паліцыі, — яны ў сем гадзін раніцы дабраліся да вёскі Юхнаўка. Тут, карыстаючыся гасціннасцю і паслугамі сялян, усе расселіся і разлегліся на траве адпачываць. Расставіўшы навокал пікеты, якія кожную хвіліну маглі паведаміць аб небяспецы, Канапацкі з дзесяццю таварышамі пайшоў на паштовую станцыю і забраў усе брычкі з запрэжанымі конькамі, па чатыры ў кожнай. Праз нейкі час уся група на паштовых брычках стралою памчалася ў напрамку Смалявіч, намерваючыся праехаць праз гэтае мястэчка. Вясёлая гэта была язда. Наперадзе, захоўваючы важнасць, на кані ехаў Канапацкі. За ім узнімалася цэлае воблака пылу, чуліся званкі, грукаценне брычак, воклічы фурманаў і галасы вясёлай партызанскай моладзі. Каля паўдня ўгледзелі здалёк на дарозе грамадку пешых людзей. Думаючы, што гэта вайсковы атрад, партызаны звярнулі ў лес і распраглі коней. Частка з іх засталася ў лесе, а частка пайшла ў разведку. Дамовіліся, каб на знак, дадзены стрэлам, тыя паўстанцы, што засталіся ля брычак, спяшаліся на тракт услед за папярэднімі. Хутка высветлілася, што гэтую грамаду людзей утвараў атрад салдат-інвалідаў, якія накіроўваліся ў Мінск. Яны не толькі не думалі шкодзіць паўстанцам, але і папярэдзілі іх, што ў Смалявічах знаходзяцца казакі і войска. Таму было вырашана не ісці ў мястэчка, а абмінуць яго здалёк праз навакольнае балота. Пакінуўшы паштовых коней, паўстанцкая групка пешу рушыла праз лясы і балоты ў напрамку Смалявіч. Было яшчэ светла, калі наблізіліся да мястэчка. Канапац-