Старонка:Londan.Kuli.djvu/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

здольны. Так пад канец тэрміну контракту яны ўсе былі нявольнікамі. Шэмэр шмат працаваў для таго, каб выціснуць усю сілу з гэтых 500 потных цел. Такому бязьлітаснаму абыходжаньню, галоўным чынам, спрыяла яго ўладная, жорсткая натура.

Адзін раз, гадоў тры таму назад, Шэмэр адным махам кулака забіў кулі. Ён не расьціснуў галавы кітайца, бы яйцо, — але так моцна выцяў, што ўсё нутро кітайца пераблыталася, і ён праз тыдзень памёр. Але кітайцы не паскардзіліся францускім чарцям, што панавалі ў Таіці. Яны павінны таксама сьцерагчыся гневу Шэмэра, як сьцерагуцца тысячаножак, што ціхенька шапацяць у траве і ў дажджлівыя ночы ўпаўзаюць і ў іх памяшканьні. Чынаго — так іх звалі гультаі- тубыльцы, — уважліва сачылі за тым, каб не рабіць няпрыемнасьці Шэмэру. Гэта значыла — даць яму поўную меру вытворчай працы. Забойства Шэмэрам кулі зрабіла сваю карысную справу, дало шмат тысяч даляраў кампаніі, — і ніякіх няпрыемнасьцяй з-за яго ня было.

Французы, пазбаўленыя інстынкту колёнізацыі, былі надзвычайна здаволены вялізарнымі