Старонка:Londan.Kuli.djvu/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Яму заставалася толькі два гады папрацаваць на баваўнянай плянтацыі, а потым родная старонка і адпачынак. Але якраз цяпер ён растрачваў грошы і толькі таму, што быў пры забойстве Чун-Га. Ён ужо тры тыдні прабыў у астрозе і кожны дзень траціў па 50 цэнтаў. Але цяпер вырашэньне суду амаль што гатова, і ён вернецца на работу. А-Чо было 22 гады. Гэта быў добры, жыцьцярады чалавек з вясёлым, круглым, як месяц, тварам. Добры характар меў А-Чо. Ён ніколі нікому не рабіў крыўды і ні з кім ня лаяўся. Гуляць ён ня любіў і здавальняўся маленькімі радасьцямі. Вялікае здавальненьне і супакой адчуваў ён увечары пасьля гарачага дню у полі. Раззажаючы аб таямніцах жыцьця, ён мог шмат гадзін сядзець і пазіраць на самотную кветку. Блакітная чапля на пясчаным беразе, плюхаценьне рыб, прыгожы захад сонца рабілі на яго такое моцнае ўражаньне, што ён забываў цяжкую працу і бізун Шэмэра.

Шэмэр, Кароль Шэмэр быў зьвер, ад усіх зьвяроў зьвер. Але ён добра выконваў сваю службу, і за гэта яму добра плацілі. З 500 нявольнікаў ён выціскаў усю сілу, усю працаздольнасьць, на якую яны былі