Старонка:Londan.Kuli.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

абвесьціць сваю пастанову. Разгляд справы зараз скончыцца. Сьведкаў больш ня пытаюць, і французы больш не балбочуць. Францускія чэрці таксама змарыліся і з нецярплівасьцю чакаюць прысуду. І, чакаючы канца, А-Чо пачаў успамінаць усё сваё жыцьцё аж да таго моманту, калі ён падпісаў контракт і на параходзе адплыў у Таіці. Цяжка жылося яму ў роднай вёсцы, — і ён лічыў сябе бяз меры шчасьлівым, калі падпісаў контракт на 5 год з умоваю працаваць каля Паўднёвых мораў, за 50 мэксіканскіх цэнтаў у дзень. Праўда, работа вельмі цяжкая, але затое праз пяць гадоў ён вернецца дадому і ужо больш ня будзе працаваць. Ён будзе багатым чалавекам, у яго будзе свая хата, у яго будзе жонка і дзеці, якія будуць расьці і шанаваць яго. Так, хата... А за хатаю ён выгадуе маленькі сад, месца для разважаньняў і адпачынку... Так, у маленькай сажалцы будуць плаваць залатыя рыбкі, а прыемны ветрык будзе калыхаць галінкі дрэў. Сад ён агародзіць высокаю сьцяною, і ніхто і нішто не пашкодзіць яго адпачынку і развагам.

Ну, вось, тры гады з пяці ён ужо адпрацаваў. Землякі ўжо лічылі яго "багатыром".