Старонка:Londan.Kuli.djvu/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

былі ў гэтым пераконаны. І сапраўды, хіба-ж можна адсячы галовы пяці людзям за дзьве раны? Апроч таго, ніводзін чужаземны чорт ня быў пры забойстве, але-ж гэтыя французы такія дурныя. Вось у Кітаі было-б зусім іначай. А-Чо ведае, што кітайскі судзьдзя загадаў-бы катаваць усіх падсудных і дайшоў- бы праўды. Такім чынам, можна вельмі хутка даведацца, хто забойца. Але французы ня катуюць. Яны нейкія дурныя людзі. Ну, а ў такім выпадку яны, напэўна, не даведаюцца, хто забіў Чун-Га.

А-Чо ня ўсё разумеў. Адна ангельская кампанія ўладала плянтацыяй. Яна прывезла ў Таіці пяцьсот кулі, хоць гэта ёй і дорага каштавала. Акцыянэры галасілі аб дывідэндах, а кампанія пакуль што яшчэ не плаціла іх. Кампанія вельмі баялася таго, каб рабочыя, якія ёй шмат каштуюць, не пачалі забіваць адзін аднаго. Але французы прымусяць кітайцаў паважаць законы. Трэба было паказаць прыклад раз назаўсёды.

А-Чо не разумеў гэтага. Ён сядзеў у судовай залі і чакаў прысуду, які вызваліць яго і таварышоў. Тады яны вернуцца на плянтацыю і будуць працаваць. Хутка суд