Старонка:Londan.Kuli.djvu/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А-Чо не разумеў францускай мовы. У судовай залі, дзе сядзеў змораны А-Чо, было многа людзей, што гаварылі па-француску. А-Чо лічыў усе іх гутаркі дарэмнай тратай часу. Яго вельмі дзівіла, што гэтыя дурныя французы трацяць гэтулькі часу на тое, каб знайсьці забойцу Чунг-Га. Усе пяцьсот кулі, якія працавалі на плянтацыі, ведалі, што яго забіў А-Сан, а А-Сана нават і не арыштавалі. Ну, і дурні-ж гэтыя французы!

А-Чо нічога дрэннага не зрабіў, і таму нічога не баяўся. Ён зусім ня ўдзельнічаў у забойстве. Праўда, ён быў пры забойстве, і Шэмэр, галоўны прыганяты, увашоўшы ў барак зараз-жа пасьля забойства, убачыў там А-Чо разам з іншымі чатырма-пяцьцю кітайцамі, але-ж гэта глупства. На целе Чун-Га былі дзьве раны. Ясна, што пяць чалавек не маглі зрабіць дзьвюх ран. Найбольш забойцаў было двое. Вось як разважаў А-Чо. Ён не баяўся і быў пэўны, што ўрэшце іх пусьцяць. Яны ўсе