Перайсці да зместу

Старонка:Londan.Kuli.djvu/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Калі ласка, ідзеце сюды.

Немец буркануў і не адышоў ад гільотыны датуль, пакуль не прымацаваў на ёй дваццаці- фунтовага кавалка жалеза.

— Ну як, гатоў ваш кітаец? — крыкнуў ён.

— Паглядзеце на яго, — быў адказ, — гэта-ж ня той кітаец.

Шэмэр быў зьдзіўлены.

— Паслухайце, — сказаў ён урэшце, — мы ніяк ня можам адкласьці гэту справу. Кулі і так змарнавалі цэлых тры гадзіны. Клопат мне вялікі, — той ці ня той кітаец!

Сэржант успомніў, як ён сёньня паедзе конна да дачкі гандляра пэрламі, і некалькі хвілін ня ведаў, што рабіць.

— Калі гэта выявіцца, яны ўскладуць усю віну на Крушо, — угаварваў немец. — Але, наўрад, ці гэта выявіцца: А-Чоў ня скажа.

— У кожным разе, — сказаў сэржант, — вінаваты ня Крушо, а той, хто выдаваў з астрогу.

— У такім разе распачнем справу. Мы-ж ні ў чым не вінаваты. Якая розьніца паміж адным і другім чынаго? Вы зразумейце,