Перайсці да зместу

Старонка:Londan.Kuli.djvu/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Надзвычайна! — з радасьцю адказаў Шэмэр. — Калі ласка, глядзеце. — Ён зноў пакруціў ручку, рвануў вяроўка і з трэскам апусьціў нож на мяккае дрэва, якое цяпер ня было зусім расьсечана, а толькі на дзьве траціны.

Сэржант ня быў здаволены.

— Гэта кепска, — сказаў ён. Шэмэр выцер пот на твары. — Трэба пакласьці што-небудзь цяжкае наверх, — сказаў ён, і, падышоўшы да эшафоту, загадаў кавалю падаць кавалак жалеза.

У гэты час А-Чо зірнуў на сэржанта і зразумеў, што цяпер ёсьць магчымасьць пагутарыць:

— Паважны судзьдзя сказаў, што галаву адсякуць у А-Чоў, — пачаў ён.

Сэржант кіўнуў галавою. Ён думаў аб тым, як ён сёньня ўгледзіць Бэрту, прыгожую дачку аднаго гандляра пэрламі — Ляпэра.

— Але-ж я — не А-Чоў, я — А-Чо. У астрозе памыліліся. А-Чоў высокі, а я, як бачыш, маленькі.

Сэржант зірнуў на яго і зараз-жа заўважыў памылку. Ён моцна загадаў Шэмэру: