Перайсці да зместу

Старонка:Londan.Kuli.djvu/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

заю нецярплівасьці на твары. А-Чо хуценька ўзьлез па ўсходах на эшафот. Унізе, з левага боку, ён убачыў усіх кулі. Убачыўшы А-Чо, яны хутка і ціха пачалі паміж сабою гаварыць. Яны заўважылі памылку, але не паказалі гэтага. Пэўна, што белыя чэрці зноў зьмянілі сваю пастанову. Заместа таго, каб узяць жыцьцё аднаго нявіннага чалавека, яны бяруць жыцьцё другога нявіннага чалавека. Хіба для іх ня ўсёроўна хто — А-Чо ці А-Чоў?

Шэмэр сам зрабіў гільотыну. Ён быў вельмі спрытны і, хоць сам ніколі ня бачыў гільотыны, усё-такі зрабіў яе па загаду французаў. Дзякуючы яму, кару парашылі выканаць не ў Папіце, а ў Атымаоно, дзе ўсе кулі маглі быць сьведкамі. Шэмэр сам згадзіўся быць катам і цяпер аглядаў зроблены ім інструмент. Перш за ўсё ён палажыў пад нож гільотыны бананавае дрэва, таўшчынёю і цьвёрдасьцю падобнае на чалавечую шыю. А-Чо увесь час пазіраў на гэта. Немец пакруціў ручку, падняў нож угору, потым пацягнуў тоўсты кавалак вяроўкі і нож апусьціўся і, бліснуўшы на сонцы, зусім разрэзаў дрэва.

— Ну, як, ці добра? — папытаўся сэржант, узышоўшы на эшафот.