Старонка:Londan.Kuli.djvu/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

маўчаць. Усю дарогу яны маўчалі. А-Чо разважаў аб дзіўных учынках белых чарцей. Іх ніяк нельга зразумець. Іх учынак з ім зьяўляецца тыповым узорам усіх іх учынкаў. Спачатку яны засудзілі 5 нявінных людзей, а потым адсякаюць галаву ў таго, каго самі-ж засудзілі толькі на дваццаць год катаргі. Што ён можа рабіць? Ён павінен толькі сядзець і спакойна чакаць вырашэньня свайго лёсу тымі, хто над ім мае поўную ўладу. Жудасна зрабілася яму, і на ўсім целе выступіў халодны пот, але ён перамог гэта. Ён імкнуўся падначаліцца свайму лёсу і пачаў успамінаць і паўтараць вядомыя радкі з „Іін-Чы-Уэн" (Дзялянка мірнага шляху), але заместа гэтага бачыў сваю неадступную мару: Сад ранішніх разважаньняў, месца спакою і адпачынку. Нарэшце ён аддаўся сваёй мары, расьсеўся ў сваім садзе і стаў прыслухоўвацца да срэбнага шэпту ветру ў дрэвах. І толькі цяпер ён успомніў строфы з „Іін-Чы-Уэну".

Такім чынам амаль што няпрыкметна і прыемна праходзіў час, аж пакуль яны дабраліся да Атымаоно, і мулы падбеглі да эшафоту, у цені якога стаяў сэржант з выра