Старонка:Londan.Kuli.djvu/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

быў высокі. У вачох жандара ўсе чынаго здаваліся аднастойнымі. Адзін твар быў падобен да другога. Але розьніца паміж вялікім і малым была відавочная, і ён зразумеў, што не таго чалавека вязе на кару. Ён так моцна спыніў мулаў, што над імі падняўся дышаль.

— Цяпер ты бачыш, што гэта памылка, — прыемна ўсьміхаючыся, сказаў А-Чо.

Крушо задумаўся і ўжо шкадаваў, што спыніўся. Ён ня мог зразумець памылкі галоўнага судзьдзі, але добра ведаў, што не таго, каго трэба, вязе на кару. Але-ж ён павінен прывезьці ў Атымаоно таго, каго яму выдалі ў астрозе. Не вялікая бяда, калі ў гэтага адсякуць галаву. Урэшце-ж ён толькі чынаго. Ён ня можа ведаць пра думкі начальніка, — ды і хто ён такі, каб ведаць гэта?

Ён сьцебануў мулаў і паехаў далей. Зірнуў на свой гадзіньнік. Найменш ён спозьніцца на паўгадзіны, і сэржант будзе лаяцца. Ён хутчэй пагнаў мулаў. Ён добра ведаў, што вязе не таго чалавека. Настрой яго зусім сапсаваўся. Пасьля таго, калі жандар выцяў А-Чо пугаю і голасна загадаў маўчаць, таму нічога іншага не заставалася рабіць, як