Старонка:Londan.Kuli.djvu/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

хто яго ведае. Ніхто з памерлых так і не вярнуўся, каб расказаць, як гэта было.

Апошнія словы здаліся яму надзвычайна разумнымі, і з паўхвіліны ён аж заходзіўся ад сьмеху.

— Але-ж я кажу табе, што я — не А-Чоў! — сказаў кітаец. — Я ня хочу, каб у мяне адсеклі галаву.

Крушо пачаў злаваць. Дурны кітаец надта многа сабе дазваляе.

— Я-не А-Чоў… — пачаў А-Чо.

— Ну, досыць, — спыніў яго жандар. Ён надзьмуўся і зрабіў злоснае аблічча.

— Ды кажу-ж табе, што я не… — зноў пачаў гаварыць А-Чо.

— Маўчаць! — зароў Крушо.

Пасьля гэтага яны ехалі моўчкі. Ад Папіто да Атымаоно было дваццаць міль. Яны ўжо з палавіну праехалі. Кітаец асьмеліўся і сказаў:

— Я бачыў цябе ў судовай залі. Ты памятаеш, што А-Чоў, у якога трэба адсячы галаву, быў высокі. А зірні на мяне. раптам устаў, і Крушо заўважыў, што ён малога росту.

Крушо раптам уявіў сабе А-Чоў. Так, ён