Старонка:Londan.Kuli.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Хіба Шэмэр зьбіраецца адсячы маю галаву?

Крушо ўсьміхнуўся і кіўнуў галавою.

— Гэта памылка, — сур'ёзна сказаў А-Чо. — Я — ня той кітаец, у якога трэба адсячы галаву. Я-А-Чо. Паважаны судзьдзя ўхваліў, што я буду дваццаць год на Новай Каледоніі.

Жандар засьмяяўся. — Вясёлы хлапец гэты кітаец, які думае ашукаць гільотыну.

Мулы прайшлі пальмавы лес і з паўмілі беглі ўздоўж морскага берагу.

Мора зьяла. А-Чо зноў сказаў:

— Кажу табе, што я не А-Чоў. Паважаны судзьдзя не сказаў, што ў мяне трэба адсячы галаву.

— Не палохайся, — сказаў Крушо з добрым намерам зрабіць лягчэйшымі апошнія хвіліны жыцьця свайго нявольніка, — такім спосабам лёгка памерці. — Ён пстрыкнуў пальцамі, — гэта робіцца хутка. Вось так. Гэта ня тое, што вісець на вяроўцы, дрыгаць нагамі і ў працягу пяці хвілін мяняцца ў твары. Гэта хутчэй падобна на тое, як у куранят адсякаюць галовы. Адсякуць у цябе галаву — і канец. Праўда, можа быць, нож паласкоча трохі, —