Старонка:Londan.Kuli.djvu/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і, выконваючы загад начальства, службоўцы перадалі Крушо асобу А-Чо. Крушо пасадзіў гэту асобу побач з сабою на воз, запрэжаны парай валоў, і паехаў.

А-Чо быў здаволены, што выйшаў на сонца. Ён сядзеў побач з жандарам і быў вельмі вясёлы. Яшчэ лепш ён адчуў сябе, калі заўважыў, што яго вязуць на поўдзень, у кірунку на Атымаоно. Ясна, што Шэмэр паслаў па яго, каб вярнуць на работу. Шэмэр хоча, каб ён працаваў. Добра, ён будзе працаваць, ён будзе вельмі добра працаваць. У Шэмэра больш ня будзе прычын скардзіцца на яго.

Быў гарачы дзень. Мулы пацелі, Крушо пацеў і А-Чо пацеў. Але гэтай гарачыні А-Чо не надаваў асаблівай увагі. Ён прызвычаіўся да яе, працуючы на плянтацыі ўжо тры гады. Твар у яго быў такі вясёлы, што прыцягнуў да сябе ўвагу Крушо, які пачаў нават разважаць сваім дурным розумам пра гэта.

— Ты вельмі дзіўны, — сказаў ён урэшце. А-Чо кіўнуў галавою і павесялеў яшчэ больш. Крушо гаварыў з ім на канакскай мове, якую А-Чо разумеў.

— Ты вельмі многа сьмяешся, — з дакорам сказаў Крушо, — табе цяпер трэба плакаць!