Старонка:Londan.Kuli.djvu/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дваццаць год. За гэты час кроў яго крыху астыне, і ён яшчэ лепш будзе адчуваць сябе ў сваім садзе. Ён назаве свой сад Садам Ранішніх Разважаньняў. Ад гэтай думкі ён быў шчасьлівы цэлы дзень і надумаў нават напісаць апавяданьне аб значэньні цярплівасьці.

Крушо быў жандар. Ён дваццаць гадоў служыў у Францускіх колёніях — ад Нігеру і Сэнэгаліі аж да Паўднёвых Мораў, але за гэтыя дваццаць год ён аніяк не паразумнеў. Як быў некалі ў юнацкія гады яшчэ ў Францыі, так і цяпер ён застаўся дурным. Ён прызнаваў дысцыпліну і аўторытэт, і перад начальствам быў надзвычайна пакорлівым.

І вось якраз гэтаму Крушо па загаду павінны былі выдаць з астрогу засуджанага А-Чоў. Але здарылася так, што галоўны судзьдзя напярэдадні наладжваў абед з капітанам і афіцэрамі Францускага броня-карабля. Калі ён пісаў загад, дык рука яго дрыжала, а ад бяссоннай ночы так балелі вочы, што ён на загад і ня зірнуў. Ды ці варта нават турбавацца з-за нейкага кітайца? І ён не заўважыў, што ў імені А-Чоў ня было апошняй літары... У загадзе было напісана "А-Чо",