Старонка:Londan.Kuli.djvu/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

быў зусім спакойны. Таксама выглядалі і яго чатыры таварышы. Ніяк не зьмяніліся яны і пасьля таго, калі ім вытлумачылі, што ўсе пяцёра вінаваты ў забойстве Чунг-Га.

У А-Чоў адсякуць галаву; А-Чо засуджаны на 20 год астрогу у Новай Каледоніі, Ван-Лі на 12 год, а А-Тонг на 10. Вялікі клопат! Ці варта хвалявацца? Нават А-Чоў быў зусім спакойны, як мумія, калі яму сказалі, што ў яго адсякуць галаву.

Усіх пяцёх кітайцаў зноў пасадзілі ў астрог. Але гэта іх ніяк ня зьдзівіла і ня надта засмуціла. Праўда, такога прысуду яны не чакалі, але белыя чэрці толькі і здольны на гэта. Хіба можна спадзявацца ад іх лепшага?

Увесь тыдзень А-Чо часта вельмі ласкава і з цікавасьцю пазіраў на А-Чоў; у полі ужо робяць гільотыну, якою адсякуць у яго галаву; ён не дажыве да старасьці, ня ўгледзіць саду разважаньняў і адпачынку. Як і раней, А-Чо разважаў аб жыцьці і сьмерці. Аб сабе асабліва ён клапаціўся мала. Дваццаць гадоў, усяго толькі дваццаць гадоў! Значыцца, свой сад ён угледзіць праз дваццаць гадоў, вось і ўсё. Ён малады і ад прыроды мае азіяцкую цярплівасьць. Хутка праляцяць гэтыя