Старонка:Londan.Kuli.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А-Чо не разумеў, чаму так марудзіць суд з прыгаворам. Ні адзін-жа з падсудных не чапаў Чунг-Га. Яго пільнаваў А-Сан. Гэта зрабіў А-Сан, які адной рукой схапіў Чунг-Га за касу, а другою усадзіў нож у яго цела. Два разы ўсадзіў нож. І, заплюшчыўшы вочы, А-Чо зноў убачыў забойства, так як яно і адбылося. Ён пачуў сварку, лаянку і абразу паважаных продкаў, праклёны мінулых пакаленьняў... Бачыў, як скокнуу А-Сан, як ён схапіў Чунг-Га і два разы ўсадзіў у яго цела нож... Потым расчыніліся дзьверы, ускочыў Шэмэр, а А-Сан уцёк. Шэмэр замахнуўся папругаю і стрэліў з рэвольвэра, клікаў сабе дапамогу. А-Чо дрыжаў, успамінаючы і перажываючы ўсё гэта. Шэмэр папругаю расьсек яму твар і крыху зьдзёр скуру. Цяпер Шэмэр, гаворачы аб удзеле ў забойстве А-Чо, зварачаў увагу якраз на тыя рубцы, што былі на яго твары. Так, моцна выцяў яго Шэмэр. Крышку бліжэй — і вока прапала-б. Але пасьля ўсіх гэтых няпрыемнасьцяй А-Чо ўявіў сабе сад разважаньняў і адпачынку, які ён набудзе, як вернецца ў сваю вёску.

Калі судзьдзя чытаў прысуд, твар А-Чо