Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сябе тварам да твара з яго злосцю і зусім выключнай спрытнасцю і сілай. Справа павярнулася такім чынам, што, забараніўшы Беламу Клыку жыць у зграі, сабакі і самі не маглі адлучыцца ад яе ні на адну хвіліну. Белы Клык не дапускаў гэтага. Маладыя сабакі кожную хвіліну чакалі яго нападу і не адважваліся бегаць паасобку. Усе яны, за выключэннем Ліп-Ліпа, былі вымушаны трымацца зтраяй, каб агульнымі намаганнямі абараняцца ад грознага праціўніка, якога яны набылі у асобе Белага Клыка. Адпраўляючыся ў адзіноцтве на бераг ракі, шчанюк або ішоў на верную смерць або агалашаў увесь лагер прарэзлівым віскам, уцякаючы ад выскачыўшага з засады ваўчка.

Але Белы Клык не спыняў помсціць сабакам нават пасля таго, як яны запомнілі раз і назаўсёды, што ім трэба трымацца зграяй. Ён нападаў на сабак, застаючы іх паасобку; яны нападалі на яго ўсёй зграяй. Варта было сабакам убачыць Белага Клыка, як яны дружна кідаліся за ім у пагоню, і ваўчка выратоўвалі ў такіх выпадках толькі быстрыя ногі. Але гора таму сабаку, які, захапіўшыся праследаваннем, абганяў сваіх таварышоў! Белы Клык навучыўся на ўсім скаку паварачвацца да праследавальніка, які бег наперадзе зграі, і разрываў яго на кавалачкі, перш чым падаспявалі астатнія сабакі. Гэта здаралася вельмі часта, таму што, узбуджаныя пагоняй за ворагам, сабакі забывалі аб усім на свеце, а Белы Клык заўсёды захоўваў спакой. Увесь час азіраючыся назад, ён гатоў быў у любую хвіліну зрабіць на ўсім скаку круты паварот і кінуцца на вельмі заўзятага праследавальніка, які аддзяліўся ад усёй зграі.

У маладых сабаках жыве непераможная патрэбнасць гульні, і ворагі Белага Клыка ажыццяўлялі гэтую патрэбнасць, ператвараючы вайну з ім у захапляючую забаву. Такім чынам, паляванне за ваўчком было для іх самай любімай гульнёй,-праўда, ульнёй не жартаўлівай і часам смяртэльна небяспечнай. А Белы Клык, з якім ніхто з сабак не мог параўнацца быстрынёй ног, у сваю чаргу не спыняўся перад рыскам. У тыя дні, калі надзея на тое, што звернецца Кіч яшчэ не пакідала Белага Клыка, ён часта заманьваў сабачую зграю ў суседні лес. Па гаўканню і выццю Белы Клык вызначаў, дзе яны знаходзяцца; сам-жа ён бег моўчкі, нібы цень,