Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

а можа быць, усё гэта разам узятае дзейнічала на Белага Клыка, але паміж ім і яго панурым гаспадаром пачынала зараджацца ўзаемная прыхільнасць.

Нейкія здрадніцкія, ледзь адчувальныя сілы апутвалі Белага Клыка путамі няволі, і дзейнічалі яны таксама беспамылкова, як палка, камень або удар кулаком. Тыя ўласцівасці яго пароды, якія з даўніх часоў гналі ваўкоў да кастра чалавека, добра паддаваліся развіццю. Яны развіваліся і ў Белым Клыку, і пасёлак, хоць жыццё ў ім і было поўнае горачы, рабіўся яму ўсё даражэйшы: і даражэйшым. Але Белы Клык не падазраваў гэтага. Ён адчуваў толькі сум па Кіч, спадзяваўся на тое, што яна вернецца, і прагна імкнуўся да ранейшага, вольнага жыцця.

Раздзел трэці

АДШЧАПЕНЕЦ

Ліп-Ліп да такой ступені атручваў жыццё Беламу Клыку, што той рабіўся больш злым і лютым, чым належала яму быць ад прыроды. Лютасць была ўласціва яго характару, але цяпер яна перайшла ўсякія межы, Ён быў вядомы сваёй злосцю нават людзям. Кожны раз, калі ў пасёлку чуўся лай, сабачае гырканне і бойка або жанчыны паднімалі крык з-за украдзенага кавалку мяса, ніхто не сумняваўся, што прычынай усяго гэтага з'яўляецца Белы Клык. Людзі не стараліся разабрацца ў прычынах яго паводзін. Яны бачылі толькі вынікі, а ў выніках гэтых не было нічога добрага. Белы Клык быў пранырай, падбухторшчыкам, злодзеем і зачыншчыкам усіх боек; разлютаваныя індзіянкі абзывалі Белага Клыка ваўком, гультаём, прадракалі яму дрэнны канец, а ён пільна сачыў за імі і кожную хвіліну гатоў быў ухіліцца ад удару палкай ці камнем.

Белы Клык адчуваў сябе адшчапенцам сярод жыхароў лагера. Усе малыя сабакі бралі прыклад з ЛіпЛіпа. Паміж імі і Белым Клыкам была нейкая розніца. Можа быць, сабакі чулі ў ім іншую пароду і адчувалі да яго інстынктыўную варожасць, якая заўсёды ўзнікае паміж хатнім сабакам і ваўком. Як-бы там ні было, але яны далучыліся да Ліп-Ліпа. І, абвясціўшы вайну, сабакі мелі дастаткова прычын, каб не спыняць яе. Усе