Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

Раздзел першы

ТВАРЦЫ АГНЮ

Ваўчок наткнуўся на гэта зусім нечакана. Усё здарылася па яго віне. Ён забыў аб асцярожнасці. Вышаў з пячоры і пабег да ручая напіцца. Магчыма, што ваўчок нічога не заўважыў яшчэ таму, што не паспеў канчаткова прачнуцца. (Уся ноч, прайшла на паляванні, і ваўчок толькі што падняўся са сну.) А можа быць, нядбайнасць яго тлумачылася і тым, што дарога да ручая была яму добра знаёма. Ён часта бегаў па ёй, і да гэтага часу ўсё сходзіла ўдачна.

Ваўчок апусціўся па сцежцы міма засохшай хвоі, перасек палянку і пабег паміж дрэвамі. І раптам ён адначасова ўбачыў і пачуў нешта незнаёмае. Перад ім моўчкі сядзелі на кортачках пяць жывых істот, якіх яму не даводзілася бачыць да гэтага часу. Гэта была першая сустрэча ваўчка з чалавекам. Але людзі не ўскочылі, не вышчарылі зубоў, не зарыкалі пры з'яўленні ваўчка. Яны не краталіся і сядзелі на кортачках, маўклівыя і злавесныя.

Не кратаўся і ваўчок. Пакараючыся інстынкту, ён-бы, не разважаючы, кінуўся-б бегчы ад іх, але ўпершыню за ўсё жыццё ў ім раптоўна ўзнік другі, зусім процілеглы інстынкт. Ваўчка ахапіў страх. Усведамленне ўласнай слабасці і нікчэмнасці пазбавіла ваўчка здольнасці рухацца.

Ваўчок ніколі яшчэ не бачыў чалавека, але інстынктыўна разумеў усю яго сілу. Дзесьці ў глыбіні яго