Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— А так, што ад гэтай паклажы, якую мы вязем, ты сам не свой зрабіўся, вось табе і здаецца бог ведае што.

— Я пра гэта ўжо думаў, — адказаў Біл сур'ёзна. — Як толькі ён пабег, я адразу зірнуў на снег і ўбачыў сляды. Потым падлічыў сабак — іх было шэсць. Сляды асталіся на снезе. Хочаш глянуць? Пойдзем — пакажу.

Генры нічога не адказаў і моўчкі жаваў. З'еўшы боб, ён запіў яго кубкам кофе, выцер рот тыльным бокам рукі і сказаў:

— Значыць, ты думаеш, што гэта...

Працяглае, тужлівае выццё, — дзікае і сумнае, якое данеслася аднекуль з цемнаты, — перарвала яго словы. Ён моўчкі прыслухаўся і потым закончыў пачатую фразу, махнуўшы рукой у тым кірунку, адкуль чулася выццё.

...што гэта адтуль?

Біл кіўнуў галавой.

— Як ні круціся, больш нічога не прыдумаеш. Ты-ж сам чуў, якую грызню ўзнялі сабакі.

Працяглае выццё чулася ўсё часцей і часцей, здалёк даносіліся скавытанні ў адказ, і цішыня ператварылася ў сапраўднае пекла. Выццё неслася з усіх бакоў, і сабакі ад страху збіліся ў кучу так блізка да агню, што агонь падпальваў ім шэрсць. Біл падкінуў у агонь дроў і закурыў люльку.

— Я бачу, ты зусім засумаваў, — сказаў Генры.

— Генры...

Біл задумліва пасмактаў люльку, а потым зноў загаварыў:

— Я ўсё думаю, Генры: ён куды шчаслівейшы за нас з табой, — і Біл паказаў на трэцяга ткнуўшы пальцам у труну, на якой яны сядзелі. чалавека,

— Калі мы з табой памром, Генры, — добра, калі хоць кучка каменняў будзе ляжаць над нашымі целамі, каб іх не сажралі сабакі.

— У нас няма ні сваякоў, ні грошай, — дадаў Генры. — Наўрад ці нас з табой павязуць хаваць у такую далечыню — чаго я ніяк не магу зразумець, Генры, гэта — навошта такому чалавеку, які быў у сябе на радзіме не то лордам, не то чымсьці накшталт гэтага, і не клапаціўся ні аб ядзе, ні аб цёплых коўдрах, — навошта