Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

хонны спад. Вярнуўшыся да пячоры, яна ўвайшла ўнутр праз вузкую адтуліну. Першыя футы тры ёй прышлося прапаўзці, потым сцены раздаліся ўшыр і ўвышыню, і ваўчыца вышла на невялікую круглую пляцоўку, футаў шасці ў дыяметры. Галавой яна амаль дакраналася столі. Унутры было суха і ўтульна. Вау. чыца пачала ўважліва аглядаць усю пячору, а Аднавокі, які вярнуўся к гэтаму часу, стаяў ля ўваходу і цярпліва назіраў за ёй. Апусціўшы галаву і амаль закранаючы носам блізка састаўленыя лапы, ваўчыца перакруцілася некалькі разоў вакол сябе, не то са змораным уздыхам, не то з бурчэннем, падагнула ногі расцягнулася на зямлі, галавой да ўваходу. Аднавокі, натапырыўшы вушы ад цікавасці, падсмейваўся над ёй, і ваўчыцы было відаць, як кончык яго хваста добрадушна ходзіць узад і ўперад на фоне светлай плямкі ля ўваходу ў пячору. Мяккім рухам яна на адну секунду прыціснула свае вострыя вушы да галавы, адкрыла пашчу і высунула язык, усім сваім выглядам выказваючы поўнае задавальненне і спакой.

Аднавокі быў галодны. Хоць, лежачы ля ўваходу ў пячору, ён спаў, але сон яго быў трывожны. Ён увесь час прачынаўся і, натапырыўшы вушы, прыслухоўваўся да навакольнага свету, залітаму яркім красавіцкім сонцам, якое іграла на снезе. Як толькі Аднавокі пачынаў дрымаць да вушэй яго далятаў ледзь улавімы шэпат нябачных ручайкоў, і ён ускокваў і напружана услухоўваўся. Сонца вярнулася, і абуджаная Поўнач пасылала свой заклік ваўку. Усё навокал ажывала. У паветры адчувалася вясна, пад снегам зараджалася жыццё, дрэвы набракалі сокам, почкі скідалі з сябе ледзяныя аковы.

Аднавокі трывожна пазіраў на сваю падругу, але яна не выказвала ніякага жадання падняцца з месца. Ён вызірнуў з пячоры ўбачыў стайку снегіроў, узляцеўшых недалёка ад яго. Аднавокі прыўзняўся, але, зірнуўшы яшчэ раз на сваю падругу, лёг і зноў за дрымаў. Да яго вуха данеслася слабае гудзенне. Скрозь дрымату ён некалькі разоў абмахнуў лапай морду. Потым прачнуўся. Ля кончыка яго носа з гудзеннем віўся камар. Камары вялікі; мабыць, ён правёў усю зіму ў сухім пні, а цяпер сонца высела яго