каў, што будзе далей. Лесніца вяла ў карыдор, дзе былі пакоі гаспадара і самых дарагіх для яго істот. Белы Клык натапырыўся, але прадаўжаў чакаць. Незнаёмы бог падняў нагу. Ён пачаў паднімацца па сходках.
І ў гэтую хвіліну Белы Клык кінуўся. Ён зрабіў гэта без усякага папярэджання, нават Не зарыкаў. Цела яго ўзляцела ў паветры і апусцілася прама на спіну незнаёмаму. Белы Клык павіс пярэднімі лапамі на плячах у яго і ў той-жа самы час упіўся яму клыкамі ў шыю. Ён павіс на ім усім сваім цяжарам ў адзін момант перакуліў бога на спіну. Абодва паваліліся на падлогу. Белы Клык адскочыў убок, але як толькі чалавек паспрабаваў устаць на ногі, ён зноў скочыў і ўпіўся ў яго клыкамі.
Усе жыхары Сіера-Вісты ў страху прачнуліся. Па шуму, які далятаў з лесніцы, можна было падумаць, што там распачалі бойку цэлыя полчышчы д'яблаў. Даносіліся рэвальверныя стрэлы, нехта прарэзліва крычаў ад жаху і болю. Чуўся страшэнны рык. І ўсе гэтыя гукі суправаджаў звон разбітага шкла і грукат перакуленай мэблі.
Але шум сціх таксама раптоўна, як і ўзнік. Уся барацьба прадаўжалася не больш трох хвілін. Перапалоханая сям'я стоўпілася на пляцоўцы лесніцы. Знізу, як з бяздоння змроку, даляталі булькаючыя гукі, нібы паветра выходзіла пузыркамі на паверхню вады. Часамі гукі гэтыя пераходзілі ў сіпенні, ледзь не у свіст. Але яны таксама хутка замерлі, і ў цемнаце чулася толькі цяжкае дыханне, быццам нехта пакутна лавіў ротам паветра.
Уідон Скот павярнуў выключацель, і струмень святла заліў лесніцу і хол. Затым ён і суддзя Скот асцярожна апусціліся ўніз, трымаючы напагатове рэвальверы. Між іншым, засцярога гэтая была лішняй. Белы Клык ужо зрабіў сваю справу. Пасярэдзіне перакуленай і паламанай мэблі на баку ляжаў чалавек, твар яго быў прыкрыты рукой. Уідон Скот нахіліўся, прыняў руку і павярнуў чалавека тварам уверх. Ззяючая рана на горле не выклікала сумненняў адносна прычын яго смерці.
— Джым Хол! — сказаў суддзя Скот.
Бацька і сын многазначна паглядзелі адзін на аднаго. Затым яны спыніліся каля Белага Клыка. Ён так