Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

джаны двойчы, суддзя Скот даў яму пяцьдзесят год турэмнага зняволення.

Суддзя Скот многага не ведаў, не падазраваў ён і таго, што зрабіўся супольнікам змовы паліцэйскіх, што паказанні былі падстроены і скажоны, што Джым Хол не меў дачыненне да злачынства. А Джым Хол са свайго боку не ведаў, што суддзя Скот дзейнічаў па няведанню. Джым Хол быў упэўнены, што суддзя Скот усё гэта вельмі добра ведае і, выносячы гэты страшэнны па сваёй несправядлівасці прыгавор, дзейнічае заадно з паліцыяй. І таму, калі суддзя Скот абвясціў прыгавор, што асуджаў Джыма Хола на пяцьдзесят год жыцця, якое мала чым адрозніваецца ад смерці, Джым Хол, які быў насычан нянавісцю да ўсяго свету, што так жорстка абышоўся з ім, ускочыў са свайго месца і шалеў ад ярасці да таго часу, пакуль з поўтузіны яго ворагаў, апранутых у сінія мундзіры, не павалілі яго на падлогу. Ён лічыў суддзю Скота коранем зла, галоўным віноўнікам зробленай несправядлівасці, спаганяў на ім сваю ярасць і пагражаў помстай. А затым Джыма Хола пасадзілі ў камеру, якая мала чым адрозніваецца ад магілы... і ён уцёк адтуль.

Аб усім гэтым Белы Клык нічога не ведаў. Але паміж ім і жонкай гаспадара Эліс, існавала тайна. Кожную ноч, пасля таго як уся Сіера-Віста клалася спаць, Эліс паднімалася з ложка і упускала Белага Клыка на усю ноч у хол. А паколькі Белы Клык не быў пакаёвым сабакам і яму не дазвалялася спаць у доме, то на світанні яна спускалася ўніз, пакуль усе яшчэ спалі, і выпускала яго на двор.

У адну такую ноч, калі ўвесь дом спаў, Белы Клык прачнуўся, але прадаўжаў ляжаць зусі ціха. І таксама ціха ён павёў носам і адразу злавіў вестку аб прысутнасці ў доме незнаёмага бога, якая неслася па паветры. Да яго вушэй даляталі гукі крокаў. Белы Клык не пачаў злосна брахаць. Гэта было не ў яго звычаі. Незнаёмы бог ступаў вельмі ціха, але яшчэ цішэй ступаў Белы Клык, таму што на ім не было адзення, якое нахаду трэцца аб цела. Ён рухаўся моўчкі. У Лясной Глушы яму даводзілася паляваць за палахлівай дзічынай, і ён ведаў, як важна застаць яе знянацку.

Незнаёмы спыніўся каля лесніцы і пачаў прыслухоўвацца. Белы Клык замёр, ён стаяў не кратаючыся і ча