Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дворнай сцяны, і ўсіх траіх Джым Хол забіў голымі рукамі, каб не рабіць шуму.

Зняўшы з забітых вартаўнікоў зброю, Джым Хол схаваўся ў гарах.

Галаву яго ацанілі ў вельмі вялікую суму золатам. Прагавітыя фермеры ганяліся за ім са стрэльбамі. На грошы, атрыманыя за яго галаву, можна было выкупіць закладную ці паслаць сына ў каледж. Грамадзяне, натхнёныя пачуццём абавязку, вышлі на Хола з вінтоўкамі ў руках. Зграя ішчэек імчалася па крывавых слядах, якія пакідалі яго ногі. А паліцыя званіла па тэлефону, пасылала тэлеграмы, заказвала спецыяльныя паязды, ні ўдзень, ні ўначы не спыняючы сваіх пошукаў.

Час ад часу Джым Хол пападаўся сваім праследвальнікам, і тады людзі па-геройску ішлі яму насустрач або ўрассыпную праз дротавыя агарожы, на вялікую радасць усёй краіны, за снеданнем чытаўшай пра гэта ў газетах. Пасля такіх сутычак забітых і раненых адвозілі ў горад, а іх месцы займалі другія аматары палявання за чалавекам.

А затым Джым Хол знік. Сабакі дарэмна рыскалі па яго слядах. Узброеныя людзі затрымлівалі ні ў чым невінаватых фермераў, якія пападаліся далёка ў глыбіні краіны, і прымушалі іх засведчыць сваю асобу. А тыя, хто прагнуў атрымаць выкуп за галаву Хола, дзесяткі разоў знаходзілі ў гарах яго астанкі.

Увесь гэты час газеты чыталіся ў Сіёра-Вісце не столькі з цікаўнасцю, сколькі з трывогай. Жанчыны былі перапалоханы. Суддзя Скот харахорыўся і жартаваў над імі, не маючы на гэта ніякіх падстаў, таму што незадоўга да таго, як ён вышаў у адстаўку, Джым Хол стаяў перад ім у судзе і выслухаў ад яго свой прыгавор. і там-жа, у зале суда, перад усёй публікай Джым Хол заявіў, што надыйдзе дзень, калі ён адпомсціць суддзі, што вынес гэты прыгавор.

На гэты раз Джым Хол казаў праўду. Ён не быў вінаваты ў тым злачынстве, за якое яго асудзілі. У зладзейскім свеце і сярод паліцэйскіх гэта называлася «пракаціцца па чыгунцы». Джым Хол «пракаціўся» ў турму за злачынства, якое ён не зрабіў. Прыняўшы пад увагу той факт, што Джым Хол ужо быў асу