Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўсёды пападаў у вельмі непрыемнае становішча. Рык ято зараз-жа адганяў усіх трох сабак на значную дыстанцыю, але яны прадаўжалі сваю пагоню, брахалі, абражалі яго. Гэтак было досыць доўгі час. Наведвальнікі салуна нават заахвочвалі сабак і неяк раз зусім адкрыта нацкавалі іх на Белага Клыка. Гаспадар спыніў каляску.

— Вазьмі іх! — сказаў ён Беламу Клыку.

Белы Клык не верыў уласным вушам. Ён паглядзеў на гаспадара, паглядзеў на сабак. Затым яшчэ раз запытальна і з прагнасцю глянуў на гаспадара.

Той кіўнуў галавой.

— Вазьмі іх, старыкан! Дай ім як належыць!

Белы Клык адкінуў усе хістанні убок. Ён павярнуўся І моўчкі скочыў на ворагаў. Тыя сустрэлі яго напад. Пачалася вазня; сабакі брахалі, вылі, ляскалі зубамі. Пыл, што ўзняўся слупам, засланіў поле бітвы. Але праз некалькі хвілін два сабакі ўжо біліся на дарозе ў прадсмяротных сударгах, а трэці ўцякаў ва ўсе лапаткі. Белы Клык пераскочыў канаву, пралез праз плот і ўцёк у поле. Ён імчаўся зусім бясшумна, як сапраўдны воўк, не ўступаючы ваўку ў хуткасці, і на сярэдзіне поля нагнаў сабаку і прыкончыў яго.

Гэтае патройнае забойства паклала канец яго непрыемнасцям з сабакамі. Чуткі аб здарэнні разнесліся па ўсёй даліне, і людзі пачалі сачыць за тым, каб сабакі іх пакінулі Белага Клыка ў спакоі.

Раздзел чацверты

ГОЛАС КРЫВІ

Месяцы ішлі адзін за адным. Ежы на Поўдні было ўволю, работы ад Белага Клыка не патрабавалі, і ён стаў больш гладкім, добра жыў і быў шчаслівы. Поўдзень зрабіўся для Белага Клыка не толькі геаграфічным пунктам, — Белы Клык жыў на Поўдні жыцця. Чалавечая ласка сагравала, як сонца, і ён распускаўся, як кветка, пасаджаная ў добрую глебу.

І ўсё-ж паміж Белым Клыкам і сабакамі адчувалася нейкая розніца. Ён ведаў закон нават лепш сабак, якім не даводзілася жыць у іншых умовах, і выконваў яго з вялікай дакладнасцю; і ўсё-ж лютасць хавалася ў яго істоце, нібы Лясная Глуш усё яшчэ не адпускала