Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яго, нібы ад агню. Прыжмурыўшыся ад святла лямпы, Прыгажун Сміт азірнуўся навокал. Твар яго перакасіла ад жаху, як толькі ён убачыў Белага Клыка.

У гэтую-ж хвіліну паганяты заўважыў два прадметы, якія валяліся на снезе. Ён паднёс лямпу бліжэй і падкінуў наском бота сталёвы ланцуг і тоўстую палку.

Уідон Скот кіўнуў галавой. Усё было зроблена ў поўным маўчанні. Паганяты ўзяў Прыгажуна Сміта за плячо і павярнуў да сябе спіной. Гэта было зразумела без слоў. Прыгажун Сміт адправіўся дамоў. А гаспадар тым часам гладзіў Белага Клыка і гаварыў:

— Хацеў забраць цябе, — а? А ты не дазволіў? Так, так, значыць, пралічыўся малы.

— Ён, нябось, падумаў, што на яго ўсё пекла накінулася, — усміхнуўся Мэт.

А раз'юшаны Белы Клык усё яшчэ бурчэў і бурчэў, але паступова шэрсць у яго на спіне апусцілася, і мяккая нота, якая зусім была патанула ў злосным бурчэнні, рабілася ўсё больш чутнай.