Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

з той-жа бязлітаснай галоднай тугой. Перад ёй было мяса, а ваўчыца галадала. І калі б у яе толькі хапіла смеласці, яна кінулася-б на людзей і зжэрла іх.

— Слухай, Генры, — сказаў Біл, несвядома панізіўшы голас да шэпту пад уплывам сваіх думак. — У нас тры патроны. Але-ж яе можна напавал забіць. Тут не прамахнешся. Трох сабак як і не было, — трэба-ж пакласці канец гэтаму. Што ты на гэта скажаш?

Генры кіўнуў галавой у знак згоды.

Біл непрыкметна выцягнуў стрэльбу з саней, падняў быў яе, але так і не данёс да пляча. Якраз у гэты момант ваўчыца скокнула са сцежкі ўбок і схавалася сярод хвоек. Яны паглядзелі адзін на аднаго. Генры многазначна засвістаў.

— Ну, як-жа я не здагадаўся! — вылаяў сябе Біл, кладучы стрэльбу на месца. — Як-жа такому ваўку не ведаць стрэльбы, калі ён ведае час кармлення сабак! Кажу табе, Генры, ва ўсіх нашых няшчасцях яна вінавата. Калі-б не гэтае стварэнне, у нас зараз было-б шэсць сабак, а не тры. Успомні маё слова, Генры, — я да яе дабяруся. На адкрытым месцы яе не заб'еш — надта разумная. Але я яе выследжу. Я падстрэлю гэтае стварэнне з засады.

— Толькі далёка не адыходзь, — папярэдзіў яго спадарожнік. — Калі стая накінецца, тры патроны табе не дапамогуць. Гэтае звяр’ё надзвычай прагаладалася, а раз яны ўжо адважацца напасці, табе не здабраваць, Біл.

У гэтую ноч прывал быў зроблен рана. Тры сабакі не маглі цягнуць сані ні так хутка, ні так доўга, як гэта рабілі шэсць; яны прыкметна выбіліся з сіл. Абодва спадарожнікі хутка ляглі спаць, пасля таго як Біл прывязаў сабак як мага далей адзін ад аднаго, каб яны не перагрызлі рамнёў. Але ваўкі зрабіліся больш смелымі і ўначы не адзін раз будзілі людзей. Яны падыходзілі так блізка, што сабакі пачыналі шалець ад страху, і д для таго, каб стрымліваць асмялеўшых драпежнікаў на адлегласці, прыходзілася ўвесь час падкідаць галля ў агонь.

— Я чуу ад маракоў, што акулы часам плаваюць за караблямі, — сказаў Біл, залазячы пад коўдру пасля адной з такіх прагулак да агню. — Дык вось, ваўкі — з той-жа бязлітаснай галоднай тугой. Перад ёй было мяса, а ваўчыца галадала. І калі б у яе толькі хапіла смеласці, яна кінулася-б на людзей і зжэрла іх.

— Слухай, Генры, — сказаў Біл, несвядома панізіўшы голас да шэпту пад уплывам сваіх думак. — У нас тры патроны. Але-ж яе можна напавал забіць. Тут не прамахнешся. Трох сабак як і не было, — трэба-ж пакласці канец гэтаму. Што ты на гэта скажаш?

Генры кіўнуў галавой у знак згоды.

Біл непрыкметна выцягнуў стрэльбу з саней, падняў быў яе, але так і не данëс да пляча. Якраз у гэты момант ваўчыца скокнула са сцежкі ўбок і схавалася сярод хвоек. Яны паглядзелі адзін на аднаго. Генры многазначна засвістаў.

— Ну, як-жа я не здагадаўся! — вылаяў сябе Біл, кладучы стрэльбу на месца. — Як-жа такому ваўку не ведаць стрэльбы, калі ён ведае час кармлення сабак! Кажу табе, Генры, ва ўсіх нашых няшчасцях яна вінавата. Калі-б не гэтае стварэнне, у нас зараз было-б шэсць сабак, а не тры. Успомні маё слова, Генры, — я да яе дабяруся. На адкрытым месцы яе не заб'еш — надта разумная. Але я яе выследжу. Я падстрэлю гэтае стварэнне з засады.

— Толькі далёка не адыходзь, — папярэдзіў яго спадарожнік. — Калі стая накінецца, тры патроны табе не дапамогуць. Гэтае звяр’ё надзвычай прагаладалася, а раз яны ўжо адважацца напасці, табе не здабраваць, Біл.

У гэтую ноч прывал быў зроблен рана. Тры сабакі не маглі цягнуць сані ні так хутка, ні так доўга, як гэта рабілі шэсць; яны прыкметна выбіліся з сіл. Абодва спадарожнікі хутка ляглі спаць, пасля таго як Біл прывязаў сабак як мага далей адзін ад аднаго, каб яны не перагрызлі рамнёў. Але ваўкі зрабіліся больш смелымі і ўначы не адзін раз будзілі людзей. Яны падыходзілі так блізка, што сабакі пачыналі шалець ад страху, і д для таго, каб стрымліваць асмялеўшых драпежнікаў на адлегласці, прыходзілася ўвесь час падкідаць галля ў агонь.

— Я чуу ад маракоў, што акулы часам плаваюць за караблямі, — сказаў Біл, залазячы пад коўдру пасля адной з такіх прагулак да агню. — Дык вось, ваўкі —