Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

да слядоў, ён бег лёгкай, плаўнай рысцой. Калі людзі спыніліся, спыніўся і ён, выцягнуўшы да іх морду і ўцягваючы ўздрыгваўшымі ноздрамі пах людзей, які да яго далятаў.

— Ваўчыца, — сказаў Біл.

Сабакі ляглі на снег. Ён прайшоў міма іх да таварыша, што стаяў каля саней. Абодва пачалі разглядаць дзіўнага звера, які ўжо некалькі дзён праследаваў іх і знішчыў палову сабачай запрэжкі.

Пачакаўшы і азірнуўшыся, звер зрабіў некалькі крокаў уперад. Ён паўтараў гэты манеўр да таго часу, пакуль не падышоў да саней ярдаў на сто. Потым спыніўся каля кучкі хвоек, падняў морду і, павадзіўшы носам, пачаў уважліва сачыць за людзьмі, якія за ім назіралі. У гэтым позірку было штосьці сумнае, нагадваючае позірк сабакі, але без ценю сабачай адданасці. Гэта быў сум, народжаны голадам, лютым, як воўчыя клыкі, бязлітасным, як сцюжа.

Для ваўка звер быў вялікі, і, не гледзячы на яго худобу, відаць было, што ён належыць да самых буйных прадстаўнікоў сваёй пароды.

— Ростам футы ў два з паловай, вызначыў Генры. — І ў даўжыню напэўна каля пяці будзе.

— Не зусім звычайная масць для ваўка, — заўважыў Біл. — Я ніколі рыжых не бачыў. А гэты амаль карычневы.

Вядома, звер быў зусім не карычневай масці. Шэрсць у яго была зусім як у ваўка. Пераважаў у яе шэры волас, але лёгкае чырванаватае адценне, якое то знікала, то з'яўлялася зноў, стварала абманлівае ўражанне, — шэрсць здавалася то шэрай, то раптам пералівалася рыжаватай фарбай, якая цяжка падыходзіла пад звычайнае азначэнне гэтага колеру.

— Самы сапраўдны эскімоскі сабака, — сказаў Біл. — Таго і глядзі, хвастом завіляе.


— Гэй, ты, эскімос! — паклікаў ён. — Падыйдзі сюды... як там цябе называюць!

— Ды ён ані не баіцца, — засмяяўся Генры.

Яго таварыш голасна крыкнуў і пагразіў зверу кулаком, аднак той не выказаў ніякага страху. Можна было заўважыць толькі, што ваўчыца яшчэ больш настаражылася. Яна прадаўжала глядзець на іх усё