Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стрымліваць, каб даць яго праціўніку магчымасць выканаць рытуал і першым кінуцца ў бойку.

Але самую вялікую перавагу перад праціўнікамі давала Беламу Клыку яго спрактыкаванасць. Ён разумеў сэнс у бойках лепш любога сабакі, з якім яму даводзі лася сустракацца. Ён біўся часцей іх усіх, умеў адбіць любы напад, а яго ўласныя прыёмы барацьбы былі больш рознастайнымі і наўрад ці мелі патрэбу ў палепшанні. Але паступова біцца прыходзілася ўсё радзей і радзей. Аматары сабачых баёў ужо страцілі надзею знайсці яму вартага суперніка, і Прыгажуну Сміту не аставалася нічога іншага, як выстаўляць супроць Белага Клыка ваўкоў. Індзейцы лавілі іх пасткамі спецыяльна для гэтай мэты, і бойка Белага Клыка з вауком нязменна прыцягвала натоўпы гледачоў. Аднойчы ўдалося раздабыць дзесьці дарослую самку-рысь, і на гэты раз Беламу Клыку прышлося адстойваць у бойцы сваё жыццё. Рысь не ўступала яму ні ў хуткасці руху, ні ў лютай злосці і пускала у ход зубы і вострыя кіпцюры ў той час, як Белы Клык дзейнічаў толькі зубамі.

Але пасля бойкі з рыссю баі спыніліся. Беламу Клыку ўжо не было з кім змагацца, ва ўсякім выпадку, ніхто не мог выпусціць на яго вартага праціўніка. І ён прасядзеў у клетцы, выстаўлены на паказ да вясны, калі ў Даусон прыехаў нехта Тім Кінен, па прафесіі карцёжны ігрок. Кінэн прывёз з сабой бульдога - першага бульдога, які з'явіўся ў Калондайку. Сустрэча Белага Клыка з гэтым сабакам была немінуча, і ў некаторых кварталах горада надыходзячая бойка паміж імі цэлы тыдзень з'яўлялася галоўнай тэмай для гутарак.

Раздзел чацверты

У СМЕРЦІ Ў ЛАПАХ

Прыгажун Сміт зняў з яго ланцуг і адступіў назад. Але Белы Клык кінуўся не адразу. Ён стаяў, як укапаны, натапырыўшы вушы і з цікаўнасцю ўглядаючыся ў дзіўную жывёлу, якая стаяла перад ім. Ён ніколі не бачыў такога сабаку. Тім Кінен падштурхнуў бульдога ўперад і прамармытаў: