Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

агонь, і ў выніку раз'юшанасць Белага Клыка расла з кожным днём.

Апрача таго, што Прыгажун Сміт выставіў Белага Клыка напаказ, ён зрабіў з яго прафесіянальнага байца. Як толькі з'яўлялася магчымасць наладзіць бой, Белага Клыка выводзілі з клеткі і вялі ў лес, за некалькі міль ад горада. Звычайна гэта рабілася ўначы, каб унікнуць сутычкі з мясцовай коннай паліцыяй. Праз некалькі гадзін, досвіткам, з'яўляліся гледачы і сабака, з якім яму трэба было змагацца. Беламу Клыку даводзілася сустракаць праціўнікаў усіх парод і ўсіх размераў. Ён жы у дзікай краіне, і людзі тут былі дзікія, а бойкі звычайна канчаліся смерцю.

Але Белы Клык прадаўжаў прымаць удзел у баях, і, значыцца, паміралі яго праціўнікі. Ён не ведаў паражэння. Баявая загартоўка, атрыманая з дзяцінства, калі яму прыходзілася змагацца з Ліп-Ліпам і з усёй зграяй маладых сабак, прыгадзілася цяпер. Белага Клыка выратоўвала цвёрдасць, з якой ён стаяў на зямлі. іН аднаму сабаку не ўдавалася зваліць яго з ног. Сабакі, у якіх захавалася яшчэ кроў іх далёкіх продкаўваўкоў, пускалі ў ход свой улюбёны прыём: кідаліся на яго прама або забягалі з таго боку, адкуль ён не чакаў нападу, разлічваючы ўдарыць яго ў плячо і перакуліць наўзніч. Ганчакі з Макензі, эскімоскія і лабрадорскія сабакі усе выпрабавалі на ім гэты прыём і нічога не дабіліся. Не было выпадку, каб Белы Клык страціў роўнавагу. Людзі расказвалі аб гэтым адзін аднаму і кожны раз спадзяваліся ўбачыць яго зваленым з ног, але Белы Клык нязменна расчароўваў іх. Апрача таго, яму дапамагала яго маланкавая хуткасць. Яна давала Беламу Клыку велізарную перавагу над праціўнікамі. Нават самыя спрактыкаваныя сярод іх яшчэ не сустракалі такога суперніка, які-б так мог ухіляцца. Сабакам прыходзілася лічыцца з нечаканасцю яго нападу. Усе яны прывыклі выконваць перад бойкай пэўны рытуал, у часе якога належала вышчараць зубы, натапырвацца, рыкаць, і радавыя сабакі былі звалены з ног і прыкончаны раней, чым уступалі ў бойку або апамятваліся ад здзіўлення. Гэта здаралася так часта, што Белага Клыка пачалі