Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Старажылы форта празвалі гэтага чалавека «Прыгажун». Ніхто не яго імя, і ў тутэйшых месцах ён быў вядомы як Прыгажун Сміт. Праўда, прыгожага ў ім было мала. Таму, напэўна, яму і далі такую мянушку. Ён быў на рэдкасць уродлівы. Прырода паскупілася для яго. Перш за ўсё, ён быў маленькага росту, а на яго шчуплым целе сядзела малюсенькая галава, якая звужалася кверху. У дзяцінстве, яшчэ да таго як за ім замацавалася мянушка Прыгажуна, равеснікі называлі Сміта «Булавачнай Галоўкай».

Патыліца ў Прыгажуна была зусім плоскай, а спераду чэрап пераходзіў у нізкі і вельмі шырокі лоб. Тут прырода схамянулася і шчодрай рукой пачала надзяляць Прыгажуна Сміта. Яго вялікія вочы былі так шырока расстаўлены, што паміж імі магла-б змясціцца яшчэ адна пара вачэй. У параўнанні з маленькім тулавам твар яго здаваўся велізарным. Каб як-небудзь запоўніць адно свабоднае месца, Прырода надзяліла яго велізарнай, цяжкай сківіцай, якая выдавалася ўперад і амаль звісала яму на грудзі. Можа быць, такое ўражанне стваралася толькі таму, што шыя ў Прыгажуна Сміта была надта тонкая для такой цяжкай ношы.

Ніжняя сківіца надавала яго твару выражэнне лютай рашучасці, але разам з тым у гэтай рашучасці чагосьці нехапала. Магчыма, што сківіца вельмі кідалася ў вочы, Магчыма, што вінавата ў гэтым была яе масіўнасць. Ва ўсякім выпадку, ніякай рашучасці ў характары Прыгажуна Сміта не было. Ён славіўся ўсюды як агідны, нікчэмны палахлівец. Для паўнаты карціны трэба яшчэ сказаць аб тым, што зубы ў яго былі доўгія і жоўтыя, а два зубы па баках рота выглядвалі з-пад тонкіх губ, як клыкі. Вочы ў яго былі мутна-жоўтага колеру, нібы ў Прыроды раптам нехапіла фарб і яна саскрэбла для афарбоўкі вачэй усе рэшткі са сваёй палітры. Тое-ж самае можна сказаць і пра рэдкія бруд. на-жоўтыя валасы, якія клоччамі тырчэлі ў яго на галаве і на твары, нагадваючы растрэсаны ветрам сноп саломы.

Карацей кажучы, Прыгажун Сміт быў урод, але вінаваціць у гэтым трэба было кагосьці іншага, а не яго самога. Такім зрабіла яго жыццё. Прыгажун Сміт гатаваў абед для астатніх жыхароў форта, мыў пасуду і