Перайсці да зместу

Старонка:Liondan.Biely klyk.djvu/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і бязлітасны, яго не сагравала ніякая цеплыня, у гэтым свеце не існавала ні ласкі, ні прывязанасцей.

Белы Клык не адчуваў прывязанасці да Шэрага Бабра. Праўда, Шэры Бобр быў богам, але богам вельмі бязлітасным. Белы Клык ахвотна прызнаваў яго ўладу над сабой; але ўлада гэтая грунтавалася на разумовай перавазе і на грубай сіле. У натуры Белага Клыка было нешта такое, што ішло насустрач такому панаванню, інакш ён не вярнуўся-б з Лясной Глушы і не засведчыў гэтым сваёй вернасці багам. У яго натуры меліся яшчэ нікім не даследаваныя глыбіні. Ласкавым словам або мяккасцю Шэры Бобр мог-бы закрануць гэтыя глыбіні, але Шэры Бобр ніколі не песціў Белага Клыка, ніколі не гаварыў з ім ласкава. Гэта было не ў яго звычаі. У перавазе Шэрага Бабра адчувалася жорсткасць, і з такой-жа жорсткасцю ён і за. гадваў, чынячы суд пры дапамозе палкі, караючы зла чынства фізічнай боллю і, узнагароджваючы па заслу гах не ласкай, а тым, што ўстрымліваўся ад удару.

І Белы Клык нічога не ведаў аб тым шчасці, якім можа ўзнагародзіць яго рука чалавека. Ды ён і не любіў чалавечых рук. У іх было штосьці падазронае, Праўда, часам рукі давалі мяса, але часцей за ўсё яны прыносілі боль. Ад іх трэба было трымацца як мага далей. Яны шпурлялі каменні, сціскалі палкі, дубінкі, бізуны, умелі біць і штурхаць, а калі дакраналіся, то балюча шчыпалі, тузалі, рвалі шэрсць. У чужых пасёлках ён пазнаёміўся з рукамі дзяцей і даведаўся, што яны таксама ўмеюць наносіць боль. Нейкі маленькі ледзь не выкалаў яму вочы. Пасля гэтага Белы Клык пачаў адносіцца дзяцей з вялікай падазронасцю. Ён проста не мог іх цярпець. Калі тыя падыходзілі і працягвалі да яго свае рукі, якія не абяцалі дабра, ён уставаў і адыходзіў.

У адным з пасёлкаў на беразе Вялікага Нявольнічага возера Беламу Клыку, які далей сутыкаўся са злом, якое могуць прынесці чалавечыя рукі, давялося ўдакладніць выкладзены яму шэрым Бабром закон, згодна якога напад на багоў лічыцца недаравальным злачынствам. Паводле звычаю усіх сабак, Белы Клык накіра. ваўся на пошукі ежы. Ён убачыў хлопчыка, які рассякаў тапаром мёрзлую аленіну. Кавалачкі мяса разляталіся ў розныя бакі. Бегучы міма, Белы Клык спыніўся пачаў падбіраць іх. Хлопчык кінуў тапор і схапіў