Старонка:Kupala.paulinka.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 82 - 


АЛЬЖБЕТА (/бяжы́ць к ля́мпе/). Ужо́, ужо́!

ПАЎЛІНКА (/пераве́сіўшыся праз вакно́/). Цягні́, бра́тка, ямчэ́й!

АЛЬЖБЕТА (/паткруці́ўшы кно́т і бягучы́ к Сьцепа́ну/). Бо́жухна мой! Гэ́та-ж Паўлі́нка! Скуль ты ўзя́ў таго́ зло́дзея?

СЬЦЕПАН. Каха́ненькая, ро́дненькая, не мялі́ языко́м, ды вось памага́й цягну́ць; там не́йкі гад яе́ за ру́кі трыма́е.

ПАЎЛІНКА. Мацнеа́й, мацнеа́й, брато́к!

АЛЬЖБЕТА (/памага́юячы Сьцепа́ну цягну́ць/). Што ты, дзе́ткі, адурэ́ла, ці што? /Сьця́гіваюць Паўлі́нку з вакна́ на ха́ту/.

СЬЦЕПАН. Ты гэ́та, каха́ненькая, ро́дненькая, куды́ мані́лася ляце́ць?

ПАЎЛІНКА (/апіра́ючыся руко́й аб стол, пату́піўшыся/). Я!.. Я!.. хаце́ла за́муж ісьці́!

СЬЦЕПАН і АЛЬЖБЕТА. Праз вакно́?!

ПАЎЛІНКА. А што-ж, калі́ та́тка і ма́мка праз дзьве́ры не пуска́еце.


ЗЬЯВА XII-ая.

ТЫЕ-Ж і ПРАНЦІСЬ — АДО́ЛЬФ — АҐА́ТА.


ПРАНЦІ́СЬ /без ша́пкі ўва́ліваецца ў ха́ту, тры-