Старонка:Kupala.paulinka.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

 - 81 - 

ся/. А цяпе́р і сябе́ трэ́ба вы́кінуць! /Шы́бка ідзе́ к вакну́. Чува́ць шо́рах у бако́ўцэ/. Ай, нехта ўста́у!


ЗЬЯВА X-ая.

ПАЎЛІНКА — СЬЦЕПАН.


СЬЦЕПАН (/выбега́е з бако́ўкі, ахіну́ўшыся ко́ўдрай/). Хто тут! Хто тут лазе а по́ўначы? Альжбе́та! Альжбе́та! Хутчэ́й сюды! /Паўлі́нка, перэхрысьці́ўшыся, кіда́ецца ў вакно́. Сьцепа́н уба́чыў/. Ґвалт! Зло́дзей! /Бяжы́ць к вакну́ і хвата́е Паўлі́нку за но́гі/. Альжбе́та! Скарэй сюды! Стрэ́льбу хвата́й!!.


ЗЬЯВА XI-ая.

ПАЎЛІНКА — СЬЦЕПАН — АЛЬЖБЕ́ТА.


АЛЬЖБЕТА (/выбега́е — як Сьцепа́н — акры́ўшыся ко́ўдрай; уся́ трасе́цца/). Ма́тачка На́йсьве́нтшая! Што тут ро́біцца?! /Ма́цае па сьцяне́/. За́раз, за́раз нясу́ стрэ́льбу. /Хвата́е за гі́ру ад гадзі́нніка, гадзіннік з ґро́хатам ва́ліцца са сьцяны́ і разьбіва́ецца/. Ай! Што-ж я нарабі́ла!!

СЬЦЕПАН (/трыма́ючы Паўлі́нку за но́гі, да Альжбе́ты/). Куды́ цябе не́мач упё́рла? Паткруці́ хутчэ́й кнот ды памажы́ цягну́ць!..