Старонка:Kupala.paulinka.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

 - 83 - 

маю́чы за каўне́р Адо́льфа/. Со́бственно, па́не добрудзе́ю, зло́дзея, зло́дзея злаві́у, вось-цо-да.

АҐАТА (/ця́гнучы́ вузлы́/). А я́кжэ, тудэ́ма-сюдэ́ма, з гэ́тымі като́мкамі каля́ ва́шаго вакна́ капа́ўся.

ПАЎЛІНКА, СЬЦЕПАН і АЛЬЖБЕТА. Пан Быко́ўскі?!.

ПРАНЦІСЬ. А так, так, па́не добрудзе́ю. Адо́льф, Адо́льф! Зло́дзей, со́бственно, вось-цо-да!

СЬЦЕПАН (/да Адо́льфа/). Дык гэ́та ты мне хаце́ў дачку́ ўкра́сьці, зладзю́га, каха́ненькі, ро́дненькі!

АДОЛЬФ (/заіка́ючыся і не разуме́ючы ў чым рэч/). Я… я… зьбі́ўся тут каля́ са́ду з даро́гі, дык хаце́ў у па́нны Паўлі́нкі запыта́цца праз вакно́, кудо́й вы́ехаць.

ПРАНЦІСЬ. Со́бственно, зло́дзей, зло́дзей! Вузлы́ с ха́ты праз вакно́ павыця́гіваў. Мо́жэ і ша́пку маю́ ўкра́ў.

АҐАТА. Ты за́раз, пья́ніца, тудэ́ма-сюдэ́ма, і галаву́ забу́дзешся. Гэ́та-ж аж дамо́ў давало́кся і тады́ то́лькі агле́дзіўся, што ша́пкі забыўся.

ПРАНЦІ́СЬ. Со́бственно, а ба́ба на што, каб усяго́ пільнава́ла. А́ле зло́дзея, па́не добрудзе́ю, злаві́ў, злаві́ў, вось-цо-да.

СЬЦЕПАН (/да Паўлі́нкі/). Дык гэ́та ты, каха́ненькая, ро́дненькая, за яго́ хаце́ла за́муж уцека́ць,