Старонка:Krok za krokam 1925.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе-ж дзеўся Васіль?

Ужо пачынала зьмяркацца, як паслаў яго лясьнічы з лістам да суседняга двара.

Была ўжо глыбокая ноч, покі зашоў Васіль у двор да пана. Пан затрымаў Васіля на некалькі часу, покі пісаў адказ лясьнічаму. Ніхто ня спытаў Васіля, ці ён ёў; ніхто не накарміў галоднага. І вышаў Васіль ад пана з горкай крыўдай у сэрцы...

Беднасьць заправіла Васіля кінуць бацькаву хату і йсьці ў лясьнікі. Нямала прышлося яму паабіваць панскія парогі, ня раз мусіў ён стаяць прад панам лясьнічым, цалаваць яму рукі, гнуцца.

А ўсё гэта любіць пан. Тое лясьніцтва - глухі вугалок Беларусі, - у каторым служыў Васіль, захавала ў сабе яшчэ старыя парадкі таго цёмнага часу, калі было права памяняць чалавека на сабаку, таго часу, каторы зваўся "паншчызнай". Жыцьцё йшло далей сваёю дарогаю, ішло, шырылася, а гэты кут аставаўся глухім, акамянелым, і сьвет жыцьця новага адскакваў ад яго, як адскаквае луч сонца ад ледзяной гладзі.

Ішоў Васіль адзінокі, нудны.

Сьнег хутка замятаў дарогу, вецер зьбіваў Васіля з ног, а горкія думкі, як пчолы, кружыліся над яго галавою. Усё яго жыцьцё, усе думкі былі ў тым, каб скарэй збавіцца ад сабачай службы. Дастаць-бы кусок зямлі, пабудаваць сваю хату і жыць, нікога не баяцца, нікому ня гнуцца.

А тут што?

І ўсё лясьнікова жыцьцё яго ўстала прад ім, як жывое, усё роўна як пазіраў ён на яго, як на адзін цэлы закончаны абраз уніжэньня і крыўды.

III

А вецер усё крапчэў. Васіль адвярнуў каўнер кажушка, глыбей насунуў на вушы круглую шапку, апусьціў стрэльбу руляй уніз, каб не надзьмула сьнегу. Лес скончыўся. Васіль вышаў на адкрытае месца. Ён усё думаў аб сваім жыцьці, аб лясьніковай службе.

Яшчэ-б, сказаць, можна было-б служыць, каб трымаўся толькі службы. Але ўся бяда ў тым, што лясьнічы папіхаў