Старонка:Kaspiarovich.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

клад, Віленскія касьцелы: Марціна, Катадрыльны, Мікалая і інш. Наагул, уплыу нямецкай готыкі на беларускую архітэктуру адчувауся аж да 17 сталецьця. Але мясцовая архітэктурная традыцыя была ужо даволі моцнай і ужо у гэты час пачалася відазьмена перанятых формау падменаю стрэльчатых аркау, нішау і д. п. круглымі, уласьцівымі беларускай архітэктуры.

З касьцелам Ганны кончылася пара нямецкай готыкі, у званіцы Францышканскага касьцелу умела усвойваліся і распрацоуваліся чужаземныя формы, а Бэрнардынскім касьцелам пачауся кругабег беларускае готыкі.

Польская шляхта імкнулася апанаваць беларускімі землямі, поленізаваць Беларусь. Каталіцтва, дапамагаючы яму, імкнулася акаталічыць беларускае насяленьне. Беларускі народ поруч з соцыяльным і нацыянальным змаганьнем веу і рэлігій-