Старонка:Kaspiarovich.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цесна злучаны грамадзянскі й ваенны элемэнты, адзін стыль органічна увязвауся з другім у прауцівалегласьць Віленскаму Ніжняму замку. Калі мы успомнім, што у папярэднія часы раньня нямецкая готыка была ледзь ні адзіным стылем у беларускай архітэктуры, дык зауважым, што Мірскі замак зьяуляуся найорыгінальным нацыянальным узорам беларускае замкавае ахрітэктуры.

Разам з тым з замацаваньнем фэодальнага ладу у Беларуска-Літоускім гаспадарстве павінен быу замацоувацца вечны прыяцель капіталу — культ, рэлігія. З канца 14 веку адналяецца культавая архітэктура. У Беларусі у гэты час муравалася шмат царкоуных будовау. Мажліва, што часта у гэтм прымалі удзел нямецкія майстры. Быць можа, значыць, з прычыны гэтага першыя храмы мураваліся у стылю нямецкай цаглянай готыкі, як, напры-