Старонка:Kaspiarovich.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

нае. Адчувалася патрэба у такіх царкоуных будынках, якія маглі-б ня толькі ахоуваць рэлігію, але даваць схову самому насяленьню. Трэа было, каб цэрквы часамі і касьцелы, сталі чымсь на кшталт замкау.

І ужо памянены Бэрнардынскі касьцел быу змурованы простакутнікам з чатырма вежамі па кутох і байніцамі — тыпам нааугул уласьцівым для беларускае архітэктуры 16 сталецьця.

Пачаушыся у Бэрнардынскім касьцеле беларуская готыка, разьвіваючыся у Сынкавіцкай царкве Слонімскаго павету Горадзенскае губ. і Мала-Мажэйкаускай Лідзкага павету Віленскае губ., канчалася у Благавешчанскай царкве Супрасьльскага манастыра Беластоцкага павету Горадзенскае губ.

Сынкавіцкая царква, таксама, як і Бэрнардынскі касьцел змурована проста-