Старонка:Kaspiarovich.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

самабытная пасярод адменьнікау візантыйскага стылю суседніх краеу.

Конструкцыяю Міхалаускае, й Петрапаулаускае у Полацку і Благавешчанскае у Віцебску Беларусь папярэдзіла Наугародзка-Пскоускую краіну, якая к канцу 12 сталецьця пераняла адсюль аднаабсідавы тып храму і у 13-14 сталецьці значна разьвіла сваю культавую архітэктуру, у той час як Беларусь у канцы 12, пачатку 13 сталецьця павінна была спыніць культавое будауніцтва.

У гэты час вандроуныя народы перарвалі вялікі вадзяны шлях з паудня на поунач у сваей упартай барацьбе з Кіеушчынай. Большае значэньне набыу шлях з захаду на усход. Беларускія заможнікі павінны былі пасунуцца на захад, куды яны й пашлі часам, шукаючы сабе выгаднага ужытку, а часам рату-