Старонка:Kaspiarovich.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ючыся ад хатняй соцыяльнай барацьбы, што адбывалася у той час у Полачыне. Тутака яна спаткалі літвіноу, з якімі й пачалі будаваць новае дзяржаунае аб'яднаньне, тым боль, што беларусам трэба было бараніцца ад сваіх пауднева-усходніх суседзяу, а літвінам - ад крыжакоу, заходняга капіталу. Літвіны й беларусы утварылі фэодальнае Беларуска-Літоускае гаспадарства.

Нямецкія крыжацкія ордэны, пачаушы коленізацыю з утокау Заходняе Дзьвіны, пасоуваліся усе дальш і дальш у кірунку беларуска-літоускіх тэрыторыяу. На мяжы стыку з апошнімі яны будавалі моцныя высокія замкі.

Да гэтага часу на Беларусі былі абарончыя умацаваньні у візде гарадзішчау. Яны складаліся з валоу. На валох будавалася напалову драуляная, наполову каменная сьцяна. Сьцяна канчалася