Старонка:Kaspiarovich.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і меушая купал. Паудневы і пауночны фасады падзяляюцца лапаткамі на 4 часткі кожны. У сярэдзіне прастор падзяляецца трыма парамі чатырохкантовых слупоу. Па бакох аутара ва усходяй сьцяне есьць дзьве паукруглыя нішы для дзьяканьніка і афярніка. Частка хорау захавалася да нашага часу. Яна абапіраецца на заходнюю пару слупоу і сьцяну.

Характэрнае зьнішчэньне бакавых абсідау, а таксама кантовасьць іх у Полацкім Сафійскім саборы, быць можа агадваюць вядомую сувязь з Сырыяю (праз Кауказ, Касьпій, Волгу, вярхавіны Акі, Дняпро), як сыстэма галасьнікоу Калоскае Горадзенскае царквы з Захадам. Але, калі мы зауважым усе асаблівасьці беларускае архітэктуры гэтага часу, дык пабачым, што яна найбольш