Старонка:Kaspiarovich.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Да рэчы сказаць, усе гэтыя помнікі значна зьменены у пазьнейшыя часы. Так, напрыклад, пярэдняя частка Віцебскае Благавешчанскае царквы з званіцаю, паудневая прыбудоука, а таксама сучасны купал зьяуляюцца пазьнейшымі зьменамі.

Выява

Старадаунія вузкія даугаватыя вокны закладзены і на месца іх, апрача аднаго з пауночна-усходняго боку аутарнае абсіды, прабіты новыя. Такім чынам, старадауняя частка будынку складаецца з некалькі даугаватага простакутніку, з аднэю паукруглаю абсідаю накрытая некалі па закомарах