Старонка:Kaspiarovich.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дыцыенізавау гэтыя формы, Смаленск відазьмяняу іх і хутка эволюцыянавау. Узорам гэтага можа служыць паніжэньне бакавых аутарных абсідау маленскае Сьвірскае царквы. Яно значна пазьней было пауторана потым у Наугародзкай царкве Параскевы-Пятніцы. Прауда, беларускія будовы гэтага часу - канца 11, пачатку 12 сталецьця яшчэ кубічныя, трохабсідныя.

Але ужо у першай чвэрці 12 веку пачатае у Смаленску упрошчваньне візантыйскага тыпу скончылася у асноуным у Віцебску (Благавешчанская царква) і Полацку (Спаса-Еуфрасіньеуская царква). З надворнага боку тутака былі канчаткова зьнішчаны бакавыя аутарныя абсіды. Афярнік і дзьяканьнік зьмяшчаліся усярэдзіне у таушчыні усходняе сьцяны. Трохабсіднасьць у раньнім Смаленску й Полацку эволюцыянавала тутака у аднаабсіднасьць.