Старонка:Kaspiarovich.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ідучы по гэтаму шляху культавое будауніцтва не магло абмінуць Чарнігаву. Кіеу у гэты час, пераняушы візантыйскія формы, уносіу у іх свае дэталі. Чарнігау таксама у некаторых дэталях імкнууся выявіць сваю самадзеяльнасьць. Беларусь-жа, успрыняушы візантыйскі кубічны тып храмау з трыма абсідамі, пачала эпоху беларуска-візантыйскае архітэктуры канчатновою відазьменаю гэтага тыпу у бок значнага упрошчваньня яго.

Усходняя Беларусь у гэтым выпадку зьяулялася сваеасаблівым перадатачным пунктам візантыйскіх формау у Наугародзка-Пскоускую зямлю і на захад Беларусі. Першае месца у гэтым шэрагу, займау, бязумоуна, Смаленск. (Сьмядынская 1141-1145, Петрапаулауская 1147, Багаслоуская 1188, Сьвірская 1194). У той час, як Ноугарад усталуеувау, тра-